Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прапаную: чарговым указам зьняць з пэнсіянэраў пэнсіі, пераводзячы іх на здачу бутэлек і макулятуры"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 18 чэрвеня, панядзелак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Зіноўеў: “Думаю. што пасьля дыктатуры абраны мэр Менску праверыць выгаднасьць дамоваў зь сямейнай "бізнэсмэрыяй" Масквы”.

Спадар: “Мая жонка працуе ў Салігорску на 4-м рудніку. Ім прыйшоў новы працоўны кодэкс. Адтуль выключаны артыкулы па цяжкай працы, шкодны стаж выключаны, начныя зьмены. Да якога часу гэта будзе? Што рабіць для гэтага? Як гэтаму перашкодзіць? Гэты конюх лупіць па ўсім працаўнікам. А пачнеш пратэставаць, будзеш сядзець. Што далей рабіць?"

Пэнсіянэр, Гарадзенская вобл.: “Лідэр беларускіх прафсаюзаў Леанід Козік у праграме “Вялікая палітыка” Беларускага тэлебачаньня расказаў, як ён адстойваў інтарэсы працоўных Беларусі, каб Захад не пазбаўляў нас гандлёвых прэфэрэнцый. На жаль, ня выйшла. Відаць, гэта перашкодзіла яму падняць пытаньне аб пазбаўленьні ільгот пэнсіянэраў, студэнтаў і іншых у сябе дома. Яшчэ ёсьць час. Прэзыдэнт яшчэ не падпісаў дэкрэт".

Спадарыня: “У сувязі з новым указам прэзыдэнта пра жорсткую эканомію, каб папоўніць беларускую казну, прапаную: чарговым указам зьняць з пэнсіянэраў на летні сэзон пэнсію цалкам, поўнасьцю пераводзячы іх заробак на здачу бутэлек і макулятуры. Пры гэтым прымаць гэты неэксклюзыўны тавар выключна па пашпарту, каб потым абкласьці яго падаткам у 20 %. Такім чынам, можна адразу забіць трох зайцаў: зрабіць Беларусь яшчэ больш квітнеючай, горад яшчэ больш чыстым, вызваліўшы яго ў выніку ад так непатрэбных дзяржаве пэнсіянэраў. Лічу гэты бізнэс вельмі прыбытковым, то бок у Беларусі ня п’юць і не сьмецяць толькі немаўляты”.

Леанід Пліско. Гомель: “Сёньня я пачуў па Беларускім радыё выступ міністра аховы здароўя, і ён сказаў, што будзе падвышана аплата малодшаму мэд.пэрсаналу. Гэта слушна. Трэба ня толькі малодшаму, але і астатнім дадаць. Даўно трэба было зрабіць. А другое ў яго было, што скароціцца інваліднасьць. Але паважаны міністар аховы здароўя не патлумачыў, за кошт чаго скароціцца інваліднасьць. За кошт сьмяротнасьці? Ці за кошт таго, што здымаюцца льготы? Цікава было б даведацца. Трэба міністрам да канца выказваць свае думкі".

Яўгенія Казлова, Ворша: “Добры дзень, шаноўная “Свабода”! Мяне зьдзіўляе стаўленьне некаторых менчукоў, апытаных на вуліцах сталіцы, да факту падоўжаньня Джорджам Бушам санкцыяў супраць Лукашэнкі на год і яго высокапастаўленых чынуш. Яны абураюцца. Дык што ж Вы хочаце, каб прэзыдэнт дэмакратычнай Амэрыкі пляскаў у далоні антынароднаму, антыдэмакратычнаму рэжыму ў Беларусі, які праводзіць шкодную палітыку для ўсёй нацыі на пэрспэктыву, падтрымліваць дыктатара, які сябруе з такімі ж дыктатарамі, ухваляць усе яго злачынствы? Як жа ў такім выпадку даць адчуць зразумець Лукашэнку, што цывілізаваны сьвет не на яго баку?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG