Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія дэмакраты сустрэліся ў Маскве


Уладзімер Глод, Менск Аб’яднаная грамадзянская партыя і "Союз правых сил" праводзяць сёньня ў Маскве беларуска-расейскую канфэрэнцыю. Дэмакратычныя партыі дзьвюх краінаў абмяркуюць, як лепш рэалізаваць стратэгію партнэрства.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі вядомыя палітыкі: Мікіта Бялых, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Рыжкоў, Яраслаў Раманчук ды іншыя. Намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук гаворыць: такія канфэрэнцыі мусяць паказаць ня толькі правым палітыкам Расеі, але і Крамлю, што манаполія Аляксандра Лукашэнкі на беларуска-расейскія дачыненьні скончылася.

Заўтра ў Маскве плянуецца падпісаньне дамовы паміж АГП і СПС аб сталым супрацоўніцтве.
XS
SM
MD
LG