Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў Тацяне Севярынец у аднаўленьні на працы


Радыё Свабода Сёньня судзьдзя Першамайскага раённага суду Тацяна Родзіна зачытала пастанову. Суд адхіліў пазоў Т.Севярынец да Адзьдзелу адукацыі Першамайскага раёну Віцебску.

Спадарыня Севярынец і ейная давераная асоба Кастусь Севярынец зьбіраюцца падаваць касацыйную скаргу і новы пазоў у суд вышэйшай інстанцыі.

Cпадарыня Севярынец імкнецца аднавіцца на працы праз суд. Яе звольнілі з сярэдняй школы №40 нібыта за прагулы.

Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзела адукацыі Ўладзімер Шлома. Але праз колькі дзён ён адмяніў уласнае рашэньне, і, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён.

• Тацяна Севярынец даведаецца вырак суду 18 чэрвеня, 15.06.2007 • Тацяна Севярынец выходзіць з афіцыйнага прафсаюзу, 14.06.2007 • Тацяна Севярынец праз суд дамагаецца аднаўленьня на працы, 14.06.2007
XS
SM
MD
LG