Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Паўстаюць два праклятых пытаньні: хто вінаваты і што нам рабіць?"


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі уважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень –месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды гучыць Быкаў.

“Перад намі, як заўжды, паўстаюць два праклятых пытаньні: хто вінаваты і што нам рабіць? Зрэшты, на першае пытаньне адказ быццам бы знойдзены, і праблема, такім чынам, напалову зьнятая. Засталася другая яе палова. Але ў гэтай другой сабралася столькі складанасьцяў, што яны ёсьць болей за палову. Ці ня ўсе самыя праклятыя праблемы засяродзіліся ў драконавым чэраве тае паловы.. Сапраўды, рабіць -- што? Што - ня ў сэнсе пустапарожняга дыскутаваньня ці шызафрэнічнай істэрыкі пустазвонаў. Не ў майстэрскай імітацыі чыннасьці прафэсійных дэмакратаў ці нямоглых на справу палітыкаў, а ў сэнсе практычнай прагматык, якая б была здольная на пэўны рацыянальны вынік? Найперш -- вынік у галіне свабоды і Незалежнасьці...”

Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры-- кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG