Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Нацыя ўсё глыбей падае ў прорву галечы і злой бяды…”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі уважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень –месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Нацыя ўсё глыбей падае ў прорву галечы і злой бяды, ня маючы права хоць бы гучна заплакаць. Ня кажучы ўжо пра крык, каб памаглі. Не паможа ніхто, як не памагаў ніколі. Гісторыя любіць парадоксы і часам гуляе зь людзьмі ў свае злыя гульні...”



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры-- кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG