Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: ноччу ў Асіповічах затрымалі трох моладзевых актывістаў


Радыё Свабода Сёньняшнюю ноч асіповіцкія моладзевыя актывісты Арцём Дудкін, Андрусь Лаўніковіч ды Аляксей Цюлькоў правялі ў міліцыі. Іх падазраюць ў вывешваньні бел-чырвона-белага сьцягу ў цэнтры гораду, на супраць будынку райвыканкаму.

Іх затрымалі, калі яны фатаграфавалі сьцяг. У пастарунку падчас агляду асабістых рэчаў у хлопцаў знайшлі два бел-чырвона-белыя сьцягі, што і стала падставай для абвінавачваньня.

Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі сьцягоў і перапампавалі зьмесьціва фотакамэры на свае кампутары. Акрамя таго, на Андруся Лаўніковіча, які заявіў, што сьцягі ягоныя, склалі пратакол затрыманьня. Што будзе зь імі далей, хлопцы няведаюць.
XS
SM
MD
LG