Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: удзельнікі акцыі салідарнасьці маліліся за вернікаў і перасьледаваных

Любоў Лунёва, Менск У Менску каля будынку былога кляштару бэрнардынаў сабралася некалькі дзясяткаў чалавек на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, палітвязьнямі, студэнтамі, якіх перасьледуюць беларускія ўлады.

Адбылася супольная малітва за лёс гэтых людзей, а таксама за тое, каб каталіцкім вернікам вярнулі касьцёл сьв.Язэпа, каб быў адменены закон аб рэлігіях і каб вернікі ўсіх канфэсіяў Беларусі мелі роўныя правы.

Супрацоўнікі міліцыі і спэцназаўцы назіралі за акцыяй на адлегласьці некалькіх мэтраў. У дварах стаяць аўтазакі, а таксама міліцэйскія машыны. Паколькі сярод удзельнікаў шмат абітыруентаў, якія цяпер здаюць тэсты, было прынятае рашэньне не правакаваць затрыманьняў і адразу пасьля малітвы разыходзіцца.

Акцыя салідарнасьці каля былога касьцёлу сьв.Язэпа, Менск, 16 чэрвеня 2007 г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG