Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрж Гаяр: “Ніхто ня верыць у нейкі раптоўны прагрэс у Беларусі”


Радыё Свабода Кіраўнік швайцарскай дэлегацыі на апошняй канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы Сэрж Гаяр назваў скасаваньне гандлёвых прэфэрэнцый для Беларусі цалкам “чаканым рашэньнем”. Паводле вядучага прафсаюзнага дзеяча Швайцарыі, і Жэнэва, і Брусэль былі вымушаныя пайсьці на падобны крок.

“Унутры ААН існуе трохбаковая партнэрская структура, і ніводная з гэтых трох групаў ня верыць у нейкі раптоўны прагрэс у Беларусі, у тое, што афіцыйны Менск нечакана дазволіць свабодную дзейнасьць незалежных прафсаюзаў”, сьведчыць Сэрж Гаяр.

Швайцарскі прафсаюзны лідэр адзначыў, што “афіцыйны Менск правёў сапраўдную прэсінгавую кампанію дзеля таго, каб даказаць Міжнароднай арганізацыі працы зваротнае. Аднак хто, як не беларускія ўлады зь іх сыстэматычным нежаданьнем прытрымлівацца міжнародных стандартаў у галіне правоў працоўных, вінаватыя ва ўвядзеньні гэтых эканамічных санкцыяў?”

Сэрж Гаяр лічыць, што “Міжнародная арганізацыя працы сёньня ёсьць адным з найважнейшых інструмэнтаў у барацьбе працоўных за дастойнае жыцьцё”.
XS
SM
MD
LG