Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: "Прэфэрэнцыі даюцца краінам, у якіх захоўваюцца пэўныя стандарты"


Ганна Соўсь, Прага Адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч лічыць адмену прэфэрэнцый вынікам недальнабачнай палітыкі сёньняшняга кіраўніцтва Беларусі.

Мілінкевіч: “Сёньняшняе кіраўніцтва думае, што Эўразьвяз будзе рабіць выключэньні для Беларусі. Прэфэрэнцыі даюцца краінам, у якіх захоўваюцца пэўныя стандарты жыцьця – эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага. І калі Беларусь не выконвае іх, то проста “аўтаматам” гэтыя прэфэрэнцыі для Беларусі не дзейнічаюць.

І шкада, што ўрад гэтага не разумее. Безумоўна, беларуская эканоміка будзе мець вялікія праблемы. Паводле ацэнак экспэртаў, размова ідзе пра сотні мільёнаў даляраў, магчыма, паўмільярды даляраў. І безумоўна, віна за гэта ляжыць цалкам на сёньняшняй ўладзе.

Па-першае, простыя людзі, якія ні ў чым не вінаватыя, ня будуць мець заробку, працы. Я маю надзею, што ўлада пасьля гэтага ўсё ж зробіць высновы і зразумее, што без дэмакратызацыі і лібэралізацыі жыцьця ў Беларусі немагчымае супрацоўніцтва з аб''яднанай Эўропай”.

Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцый 16.06.2007 Беларусь – другі выпадак пазбаўленьня прэфэрэнцый пасьля Бірмы 16.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG