Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіяўляне ўбачылі на ўласныя вочы, як беларусаў пазбаўляюць “талерак”

Паўло Зуб’юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

На гэты раз удзельнікі акцыі пратэставалі супраць спробаў беларускіх уладаў дэмантаваць парабалічныя спадарожнікавыя антэны, якія зьяўляюцца для тысячаў беларусаў крыніцай альтэрнатыўнае інфармацыі. Распавядае Віктар Загрэба, адзін з каардынатараў акцыі:

“Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю сталі ўжо традыцыйнымі для Кіева. На гэты раз мы выбралі тэму тэлебачаньня, тэму барацьбы рэжыму Лукашэнкі і беларускіх органаў улады супраць спадарожнікавых “талерак”. Гэтая кампанія пачалася ў Беларусі спачатку ў абласных цэнтрах, цяпер ужо ў Менску. Яе мэтай паводле словаў экспертаў і журналістаў зьяўляецца зьмяншэньне ўплыву замежных тэлеканалаў, а таксама тэлеканалу “Белсат”, які павінен зьявіцца ў гэтым годзе”.

Удзельнікі акцыі прадэманстравалі мінакам, журналістам і ахове амбасады пэрформанс, які адлюстроўваў іх бачаньне сытуацыі ў Беларусі. Спачатку “звычайная беларуская сям’я” дзякуючы спадарожнікавым “талеркам” мае магчымасьць аглядаць розныя тэлеканалы. Потым прыходзіць міліцыянт і канфіскоўвае антэны. У беларусаў застаецца толькі БТ.

Удзельнікі акцыі паведамілі, што і далей будуць працягваць праводзіць тэматычныя пэрформaнсы, даносячы да ўкраінцаў інфармацыю пра актуальныя праблемы беларускага грамадзтва.

Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых

XS
SM
MD
LG