Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – другі выпадак пазбаўленьня прэфэрэнцый пасьля Бірмы


Радыё Свабода Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук назваў прадказальным рашэньне Эўразьвязу пазбавіць Беларусь гандлёвых прэфэрэнцый.

Ярашук: “Мне было вядома, што Пітэр Мандэльсан у бліжэйшы час з такой заявай выступіць, таму што ня кожны дзень і ня кожны год такое рашэньне ўплывовая эўрапейская структура прымае, а калі гаварыць дакладней – то толькі аднойчы ў дачыненьні да Бірмы, дзе пануе ваенная дыктатура і дзе мае месца прыгонная праца. Беларусь – гэта другі выпадак.

Я таксама магу сказаць пра вялікае шкадаваньне, што так адбылося, але напэўна зараз ёсьць неабходнасьць рабіць акцэнт менавіта на тым, на чым рабіў Пітэр Мандэльсан у канцы сваёй заявы, што 21 чэрвеня ніякай трагедыі ня здарыцца. Уступленьне ў сілу рашэньня аб скасаваньні прэфэрэнцыяў не азначае, што дзьверы аднойчы і назаўсёды закрываюцца для беларускіх тавараў.

Трэба, насамрэч, асабліва пільна зьвяртаць на гэта ўвагу ўраду, калі пасьля 21 будуць прымацца адпаведныя рашэньні. Калі будзе прысутнічаць адказнасьць з боку ўраду за выкананьнем рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы, то застаецца вялікі і рэальны шанец усё вярнуць назад – можа яшчэ і да канца бягучага году”.

Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэферэнцый 16.06.2007
XS
SM
MD
LG