Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз палякаў: публікацыя ў газэце “Рэспубліка” абражае каталікоў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Галоўная рада Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, зьвярнулася да генэральнага пракурора Беларусі з нагоды публікацыі ў газэце “Рэспубліка”. У перадапошнім нумары зьмешчаны матэрыял Антона Андрэенкі “Новые крестоносцы”, у якой гаворыцца аб уплыве каталіцкага Касьцёлу на падзеі ў Польшчы напачатку 1980-х гадоў.

У Саюзе палякаў лічаць, што аўтара і галоўнага рэдактара выданьня неабходна прыцягнуць да адказнасьці за распальваньне міжканфэсійнай варажнечы. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” намесьнік старшыні СПБ Юзаф Пажэцкі (на здымку). Ён зьвярнуў увагу на тое, што “Рэспубліка” зьяўляецца ўрадавай газэтай.

Заяву ў Генэральную пракуратуру РБ падпісалі 29 сябраў Галоўнай рады Саюзу палякаў.
XS
SM
MD
LG