Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Павал Севярынец наведаў Магілёў


Радыё Свабода У Магілёве П.Севярынец наведаў палітвязьня Артура Фінькевіча ды сустрэўся з магілёўцамі. У Магілёў яго запрасіла мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.

Паводле Паўла Севярынца, праблемаў з наведваньнем Артура Фінькевіча не было. Адзінае, што на час спатканьня дзяжурны забраў у яго пашпарт. Зь Фінькевічам ён гаварыў пра беларускі моладзевы рух і палітычную сытуацыю ў краіне.

Магілёўцам Павал Севярынец распавёў пра свой побыт на хіміі і свае пляны на будучыню.

Павал Севярынец, Магілёў, 15 чэрвеня 2007 г.

Павал Севярынец, Магілёў, 15 чэрвеня 2007 г.

Паводле былога палітвязьня, на “хімію”ў Малое Сітна яму рэгулярна дасылалі лісты з Магілёва, Бабруйска, Асіповічаў, Клімавічаў, Бялынічаў ды Шклова – агулам блізу 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG