Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тацяна Севярынец даведаецца вырак суду 18 чэрвеня


Радыё Свабода У Першамайскім райсудзе Віцебску разглядаецца ейная грамадзянская справа па аднаўленьні на працы.

Сёньня і ўчора ў якасьці даверанай асобы у працэсе браў удзел ейны муж, Кастусь Севярынец. Паводле ягоных словаў, разьбіральніцтва ідзе марудна, а сьведкі-настаўнікі відавочна баяцца нешта казаць на карысьць Тацяны Севярынец.

Кастусь і Тацяна Севярынцы
Кастусь і Тацяна Севярынцы перад пачаткам суду

Cпадарыня Севярынец імкнецца аднавіцца на працы праз суд пасьля звальненьня з сярэдняй школы №40 нібыта за прагулы.

Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзела адукацыі Уладзімер Шлома. Але праз колькі дзён ён адмяніў уласнае рашэньне, і, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён.

Спадарыня Севярынец мяркуе, што як звольнілі з парушэньнем працоўнага заканадаўства і паводле палітычных матываў. Бо ў ранейшых гутарках загадчык адзела адукацыі неаднаразова раіў ёй перастаць займацца палітыкай ды зьмяніць свае апазыцыйныя погляды.

Тацяна Севярынец мае вышэйшую прафэсійную катэгорыю і амаль 36 год працоўнага стажу. Учора падчас суду яна абвясьціла, што выходзіць з афіцыйнага настаўніцкага прафсаюзу, бо ён не бароніць інтарэсы шараговых настаўнікаў, а стаіць на баку дзяржаўных чыноўнікаў. Прававую дапамогу Тацяна Севярынец мяркуе знайсьці ў Вольным прафсаюзе.

Калі раённы суд не падтрымае ейную пазіцыю, змагацца за аднаўленьне на працы яна гатовая ў вышэйшых судовых інстанцыях.

Тацяна Севярынец выходзіць з афіцыйнага прафсаюзу 14.06.2007 Тацяна Севярынец праз суд дамагаецца аднаўленьня на працы 14.06.2007
XS
SM
MD
LG