Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні маладыя актывісты паставілі знак на месцы зруйнаванага ўладамі архітэктурнага помніка. Дому ў стылі канструктывізму на вул.Горкага, 29 споўнілася 70 гадоў з часу пабудовы, пасьля чаго — напачатку кастрычніка 2006 году яго зруйнавалі.

Гэтыя зьвесткі зьмяшчаліся на памятным знаку, які прастаяў некалькі гадзінаў, пасьля чаго міліцыянты яго зьліквідавалі. Пра гэта нам паведаміў малады актывіст — адзін з удзельнікаў акцыі.

Гэтак 6 кастрычніка 2006 г. руйнавалі камяніцу ў стылі канструктывізму
Гэтак 6 кастрычніка 2006 г. руйнавалі камяніцу ў стылі канструктывізму

21 чэрвеня ў горадзе над Нёманам мае адбыцца круглы стол пад назвай “Каму выгодна руйнаваць Горадню?”. Арганізатары – Беларускае гістарычнае таварыства, гарадзенскі “Гістарычны альманах” і гарадзкая філія ТБШ – запрашаюць да ўдзелу гісторыкаў, архітэктараў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і ўсіх ахвотных. Адзін з арганізатараў, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук заявіў, што круглы стол стане спробай дыялёгу незалежнай грамадзкасьці й афіцыйных структур Горадні.
XS
SM
MD
LG