Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Шацікава: "Аказваецца, у суд небясьпечна ісьці зь дзецьмі"


Радыё Свабода, Віцебск У судзе Першамайскага раёну Віцебску завяршыўся разгляд справы Крысьціны Шацікавай. Судзьдзя Валянціна Кісьмярошкіна пакарала яе за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Суд над Шацікавай распачаўся 9-га чэрвеня. Сёньня судзьдзя абвясьціла пастанову: пакараць актывістку штрафам памерам 651 тысяча рублёў, што складае 21 базавую велічыню.

Сьведкі-міліцыянты пацьвердзілі, што 6-га чэрвеня каля будынку Першамайскага райсуду, дзе праходзіў суд над Валер''ем Шчукіным, група моладзі, у тым ліку і Крысьціна Шацікава, праводзіла несанкцыянаванае пікетаваньне. Міліцыянты заявілі, што мусілі прымяніць фізычную сілу да пікетоўцаў, бо тыя адмаўляліся разыходзіцца або садзіцца ў службовую машыну.

Крысьціна Шацікава настойвала, што ніякага пікету не было. А што да партрэтаў Валер''я Шчукіна, зь якімі да будынка суду выйшла моладзь, то гэтаксама з партрэтамі ў Менску сустракалі з конкурсу "Эўрабачаньне" сьпевака Дзьмітрыя Калдуна. І тады ніхто не лічыў дзеяньні прыхільнікаў выканаўцы несанкцыянаваным пікетаваньнем.

Шацікава прапанавала суду паглядзець відэазапісы ейнага затрыманьня, зробленыя міліцэйскім і незалежным відэааператарамі. Судзьдзя пагадзілася далучыць відэазапісы да справы. Аднак, паводле Крысьціны Шацікавай, на сутнасьць пастановы гэта не паўплывала.

"На стужцы відаць мяне, дзяцей і шмат міліцыянтаў. І яны хапалі мяне, як толькі магчыма, потым схапілі сына, пацягнулі ў машыну... Зноўку глядзець на тое, як плачуць твае дзеці – гэта жах! Вось ніколі б не падумала, што суд – гэта, аказваецца, такое злачыннае месца, куды нельга, проста небясьпечна прыйсьці з дзецьмі!"

Крысьціна Шацікава з сынамі перад будынкам Першамайскага суду г.Віцебска
Абодва сыны прыйшлі падтрымаць Крысьціну Шацікаву ў першамайскі суд

Малодшага, 9-гадовага сына Шацікавай пасьля інцыдэнту калі Першамайскага райсуду на хуткай дапамозе завезьлі ў шпіталь, і дактары дыягнаставалі ў яго шматлікія ўдары галавы й твару. Пацярпелі і яшчэ дзьве непаўналетнія дзяўчыны, Алена Багданава і Крысьціна Міхайлава.

Зьміцер Лісіенка, Андрэй Данілеўскі, Генадзь Шарах і Алесь Дзеравянка, якія заступіліся за дзяўчат, былі затрыманыя таксама нібыта за ўдзел у незаконным пікетаваньні да непадпарадкаваньне міліцыянтам. Трое з гэтых хлопцаў ужо асуджаныя. Генадзь Шарах аштрафаваны на 15 з паловай тысяч за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Алесь Дзеравянка аштрафаваны на 620 тысяч за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Такі самы штраф, як і Крысьціне Шацікавай, прысуджаны Андрэю Данілеўскаму – 651 тысяча рублёў за незаконнае пікетаваньне і непадпарадкаваньне работнікам міліцыі.


Судовую ахову насьцярожыла спадніца Шацікавай 14.06.2007 К.Шацікава: Майго сына ўзялі за твар і кінулі ў машыну 06.06.2007 Міліцыянты зьбілі моладзь, якая прыйшла падтрымаць Валерыя Шчукіна 06.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG