Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – перакладчык Павал Касьцюкевіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе перакладчык на беларускую з іўрыту і ангельскай Павал Касьцюкевіч.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра прэзыдэнцкую дырэктыву аб эканоміі, пра расейскія будаўнічыя праекты ў Беларусі і пра тое, чаму на некалькі месяцаў будзе зачыненая станцыя мэтро "Кастрычніцкая" ў Менску.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра творчую суполку "Беларускі клімат", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць вершы Алеся Разанава.

Пасьля 23-й гадзіны – на пытаньні слухачоў "Свабоды" адказвае кіраўнік дабрачыннай арганізацыі “Дзецям Чарнобыля” Генадзь Грушавы. У нашай "Экспэртызе" – пра прэзыдэнцкую дырэктыву аб эканоміі і беражлівасьці разважаюць эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Кастусь Скуратовіч, а таксама вы пачуеце чарговае "Падарожжа Свабоды" ў Івянец Валожынскага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG