Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў-актывістаў выклікаюць у пракуратуру


Любоў Лунёва, Менск Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру. Некалькі чалавек атрымалі папярэджаньні аб тым, што ў выпадку спробаў аднавіць арганізацыю іх прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

Актывістаў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў выклікаюць у менскую пракуратуру. Супрацоўніца аддзелу пракурорскага нагляду Вікторыя Куксо запрашае студэнтаў па тэлефоне.

Яўген Іванюк паведаміў “Свабодзе”, што першыя званкі пачаліся напярэдадні суду над актывістамі “Маладога фронту”. Дванаццаць чалавек мусілі наведваць пракуратуру амаль штодня цягам апошняга тыдня. Ня ўсе пагадзіліся прыйсьці бяз позвы. Тым, хто прыйшоў, сп.Куксо ўручыла папярэджаньне. Гаворыць Яўген Іванюк:
Я.Іванюк: “Гэта хутчэй за ўсё спроба запалохаць усе моладзевыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Наўрад у іх гэта атрымаецца”.
“Далі паперу, у якой напісана: “У менскай гарадзкой пракуратуры маецца інфармацыя аб тым, што вы зьбіраецеся арганізаваць і дзейнічаеце ў арганізацыі “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў”, якая была ліквідаваная ў 2001 годзе... Мы вас афіцыйна папярэджваем, што ў Крымінальным кодэксе ёсьць артыкул і, калі вы будзеце працягваць, мы вас прыцягнем да адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Ну, гэта хутчэй за ўсё спроба запалохаць усе моладзевыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Наўрад у іх гэта атрымаецца, таму што моладзь усё роўна будзе зьбірацца і ладзіць свае акцыі”.

Актывісты зьліквідаванай студэнцкай арганізацыі лічаць, што супрацоўнікі КДБ маюць сьпісы некаторых сяброў ЗБС. Сьпісы складаліся ў міліцыі пасьля затрыманьняў.

“Партнэрства”, “Малады Фронт”... Наступнае – ЗБС?

Летась 22 сьнежня спэцназаўцы затрымалі каля дваццаці актывістаў згуртаваньня падчас вечарыны ў прыватнай кватэры і адвезьлі усіх у міліцыю Савецкага раёну. Некалькі чалавек, у тым ліку Алеся Міхалевіча, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Сёлета 10 лютага супрацоўнікі КДБ і міліцыі затрымалі больш за тры дзесяткі актывістаў арганізацыі, калі тыя за горадам намагаліся правесці ўстаноўчы сход.

Актывісты ЗБС ня выключаюць, што пракуратура можа ў хуткім часе распачаць крымінальную справу супраць некалькіх сяброў арганізацыі. У гэтым выпадку ЗБС стане трэцяй моладзевай арганізацыяй пасьля “Партнэрства” і “Маладога фронту”, сяброў якой прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Затрыманыя 26 актывістаў “Згуртаваньня беларускіх студэнтаў” 10.02.2007 Алесь Міхалевіч і Васіль Лепеш трапілі ў турму на Акрэсьціна 23.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG