Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: прадпрымальнікі прымусілі ўладу саступіць


Радыё Свабода Сёньня ў Бабруйску больш як 300 прыватных прадпрымальнікаў наведалі тутэйшы гарвыканкам. На сустрэчы са старшынём гарвыканкаму Дзьмітрыем Бонахавым абмяркоўваліся прычыны стыхійнай акцыі пратэсту, якая адбылася 13 чэрвеня.

Лідэрка рэгіянальнай арганізацыі “Рух за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева паведаміла Радыё Свабода, што лічыць вынікі перамоваў з уладай пасьпяховымі для прадпрымальнікаў.

Паводле яе, дамоўлена, што цягам двух тыдняў забараняецца штрафаваць ці канфіскоўваць тавар, узоры якога знаходзяцца на сэртыфікацыі.
А.Мядзьведзева: “Калі мы заявілі, што ўсе “пойдзем у адпачынак”, і “за якія падаткі вы будзе жыць?”, яны сказалі: “Мы ідзем вам на саступкі”.
“Я лічу, што гэта вялікая саступка. Праўда, яны так доўга “плавалі”... Але калі мы заявілі, што ўсе “пойдзем у адпачынак”, а гэта тое ж самае, што страйк і “за якія падаткі вы будзе жыць?”Яны сказалі: “Мы ідзем вам на саступкі”. Быў там начальнік падатковай інспэкцыі, кіраўнікі аддзелаў, вельмі шмат прадстаўнікоў санэпідэмстанцыі на чале з галоўным урачом”.

Як паведамляла Радыё Свабода, у мінулую сераду на бабруйскіх рынках супрацоўнікі санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю пачалі масавую праверку прадпрымальнікаў. Тавар, якія ня меў сэртыфікатаў якасьці, кантралёры канфіскоўвалі на месцы.

У адказ прадпрымальнікі спынілі працу, аб’явілі страйк ды сабраліся на плошчы перад будынкам гарвыканкаму.

Бабруйск: стыхійная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 13.06.2007
XS
SM
MD
LG