Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў зоймецца беларускай артаграфіяй


Уладзімер Глод, Менск Артыкул 21 закону “Аб вышэйшай адукацыі”, які ўчора прыняла Палата прадстаўнікоў, дае магчымасьць ствараць у вышэйшых навучальных установах Беларусі беларускамоўныя групы і плыні. Гэта сёньня адзначыў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня профільнай камісіі Палаты Ўладзімер Здановіч, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра ўжываньне беларускай мовы у ВНУ. Аднак беларускамоўныя выкладчыкі не падзяляюць аптымізму дэпутата.

Тая частка 21-га артыкулу, якая тычыцца мовы навучаньня, у новым законе гучыць так: “Рэалізацыя права грамадзянаў на выбар дзяржаўнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе, забясьпечваецца праз стварэньне ў вышэйшых навучальных установах беларускамоўных і рускамоўных групаў (плыняў) праз парадак і на ўмовах, якія вызначае Ўрад Рэспублікі Беларусь”.

Спадар Здановіч бачыць сытуацыю так:

“Калі паглядзець, дык і рускай мовы становіцца меней. Усё больш і больш ужываецца ангельская. Гэта таму, што кампутарная ды іншая тэхніка працуе на базе ангельскай мовы.
У.Здановіч: “Прымусіць моладзь вывучаць фізыку альбо хімію па-беларуску мы ня можам. Гэта прывяло б да таго, што стан беларускай мовы стаў бы яшчэ горшы, чым цяпер”.
А што тычыцца беларускай мовы, дык з дапамогай гэтага законапраекту, праз артыкул 21, мы зрабілі пэўныя крокі для таго, каб замацаваць яе ўжываньне. Але прымусіць моладзь вывучаць фізыку альбо хімію на беларускай мове мы ня можам. Гэта прывяло б да таго, што стан беларускай мовы стаў бы яшчэ горшы, чым ён ёсьць цяпер”.

Алег Трусаў – дацэнт, кандыдат гістарычных навук, старшыня Таварыства беларускай мовы, ужо больш за 20 гадоў выкладае студэнтам выключна па-беларуску:

“І ніколі моўных праблемаў са студэнтамі я ня меў. І ўсе гэтыя казкі пра фізыку, якую быццам бы немагчыма вучыць па-беларуску, гэта казкі пра шэрага бычка. А вось пра павагу да мовы сьведчыць сёлетняе тэставаньне – на 12 тысячаў больш абітурыентаў выбралі беларускую мову, а не расейскую.
А.Трусаў: “Быццам бы фізыку немагчыма вучыць па-беларуску, гэта казкі пра шэрага бычка”.
Мы неаднаразова зьвярталіся ў камісію Палаты прадстаўнікоў з прапановай замацаваць у законе “Аб вышэйшай адукацыі” палажэньне аб беларускай мове. Трэба сказаць, што міністар Радзькоў год таму даў загад выкінуць вывучэньне беларускай мовы з усіх ВНУ. І толькі пасьля таго, як мы на імя Аляксандра Лукашэнкі сабралі некалькі дзесяткаў тысяч подпісаў, тыдзень таму вярнулі назад беларускую мову на год ва ўсе ўнівэрсытэты”.

Новыя правілы беларускай мовы набудуць статус закону

Уладзімер Здановіч паведаміў, што на восеньскую сэсію ягоная камісія хоча вынесьці законапраект аб новых правілах беларускай пунктуацыі ды артаграфіі. Ён згадаў, што з 1959 году гэтыя правілы не мяняліся. А розныя мэдыі карыстаюцца рознымі правіламі:

“Хтосьці піша “парлямэнт”, хтосьці – “парлямент”, а хтосьці – “парламент”. Хтосьці піша “клясы” замест “класы”. Радыёстанцыя “Свабода” гэта цудоўна ведае”.
У.Здановіч: “Хтосьці піша “парлямэнт”, хтосьці – “парлямент”, а хтосьці – “парламент”... Цяпер прапануецца прыняць усё ў форме закону. А закон абавязковы для выкананьня”.
Тыя правілы, сказаў старшыня камісіі, павінны былі стаць абавязковымі для ўсіх. Аднак пакараньне за іх парушэньне прадугледжана не было:

“Таму што ў заканадаўстве прайшоў такі радок: “У выпадку парушэньня агульнапрынятых правілаў. А хто прымаў гэтыя правілы? Таму цяпер прапануецца прыняць усё ў форме закону. А закон абавязковы для выкананьня”.
XS
SM
MD
LG