Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіленая


Севярын Квяткоўскі, Менск Мядзельскі суд палічыў справядлівым рашэньне раённай міліцыі пра ануляваньне дазволу на жыхарства і дэпартацыю сьвятара пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік” Яраслава Лукасіка. Грамадзяніна Польшчы вінавацяць у шкодзе нацыянальнай бясьпецы ў сфэры міжканфэсійных адносінаў і ва ўдзеле ў сходах “радыкальна настроеных палітызаваных груповак”.

Справай Яраслава Лукасіка займаецца ягоная жонка Натальля, грамадзянка Беларусі. Сам пастар пакінуў краіну 7 чэрвеня, пасьля 14 гадоў жыцьця ў Беларусі. Натальля Лукасік абскардзіла рашэньне мядзельскай міліцыі, якая кіравалася ў сваіх дзеяньнях службовай запіскай КДБ. Натальля Лукасік:

“Некаторыя зьвесткі, прыведзеныя ў апэратыўнай інфармацыі КДБ, у судзе не агалошваліся. А тыя, што агалошваліся: пра тое, што “ўсталяваныя кантакты зь лідэрамі арганізацый “Зубр”, “Край”, “Малады Фронт”, грамадзка-актыўнымі лідэрамі, сярод іх – Шэін, Садоўскі, Яцэвіч, Дашкевіч, удзел у падзеях сакавіка 2006 году, кіраваньне постам-галадоўкай...”

Паводле адваката Сяргея Лепеша, дыскусіі між двума бакамі ў мядзельскім судзе не было:

Лепеш: “У Яраслава Лукасіка анулявалі дазвол на жыхарства таму, што ён нібыта дзейнічаў “супраць нацыянальнай бясьпекі ў сфэры міжканфэсійных адносінаў”. Кропка. У чым гэта выявілася, ніхто нават не сказаў. Сувязі з “Зубрам” ды іншае, наколькі я разумею, да рэлігійных канфэсіяў аніякага дачыненьня ня мае. Вось у гэтым і палягае праблема”.

Суд не выклаў матывацыі свайго рашэньня.

Тым часам сям’я Лукасікаў цяпер разьдзелена. У Беларусі застаецца спадарыня Натальля і трое дзяцей Лукасікаў. У выпадку, калі рашэньне суду застанецца бязь зьменаў, сп-ня Лукасік пераедзе зь дзецьмі ў Польшчу да мужа.

Гл. таксама:

Я.Лукасік: Закон аб свабодзе веравызнаньня ставіць дзяржаву на месца Бога 12.06.2007 Я.Лукасік: пакуль гэтая ўлада ня зьменіцца, Беларусь для мяне закрытая 31.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG