Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпісе асобаў, супраць якіх падоўжаныя санкцыі, сын Лукашэнкі Віктар


Радыё Свабода Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ на адзін год падоўжыў санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Актывы кіраўніка Беларусі ды іншых урадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі, былі замарожаныя летась.

Як паведамляе прэсавая служба Белага Дому, Джордж Буш у чацьвер падпісаў распараджэньне пра тое, што яшчэ на год падаўжаецца “блякаваньне ўласнасьці” гэтых асобаў, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, паведамляе агенцтва Associated Press.

Санкцыі былі ўведзеныя ў чэрвені 2006 году ў дачыненьні да "асоб, адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэньне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю". Матывацыя кіраўніцтва ЗША – унесеныя ў сьпіс чыноўнікі ўяўляюць "пагрозу для нацыянальнай бясьпекі ЗША".

Спачатку пад санкцыі патрапілі 10 чалавек:

Віктар Галаванаў, міністр юстыцыі

Аляксандар Зімоўскі , старшыня Белдзяржтэлерадёкаміаніі

Віктар Лукашэнка, памочнік прэзыдэнта, сябра Рады Бясьпекі

Уладзімір Навумаў – міністар унутраных справаў

Дзьмітры Паўлічэнка – камандзір спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня МУС

Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта

Сьцяпан Сухарэнка, старшыня КДБ

Віктар Шэйман, дзяржсакратар Рады Бясьпекі

Лідзія Ярмошына, кіраўнік Цэнтарвыбаркаму

27-га лютага 2007 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло эканамічныя санкцыі супраць яшчэ шасьці высокапастаўленых беларускіх службоўцаў:

Пётр Міклашэвіч, генэральны пракурор

Юры Падабед, начальнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня

Аляксандар Радзькоў, міністр адукацыі

Уладзімір Русакевіч, міністар інфармацыі

Юры Сівакоў, былы міністр унутраных справаў

Алег Сьліжэўскі, начальнік упраўленьня грамадзкіх аб''яднаньняў Міністэрства юстыцыі

Супраць гэтых шасьці асоб санкцыі могуць быць прадоўжаныя не раней за люты 2008
XS
SM
MD
LG