Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: "У Шклове – палітычная зачыстка!"


Радыё Свабода Амаль суткі ў Шклоўскім райаддзеле міліцыі ўтрымліваюць пад арыштам кіраўніка раённай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандра Фёдарава. Міліцыянты забараняюць яму карыстацца тэлефонам. Няма пакуль зьвестак і ад старшыні Магілёўскай рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгора Костусева, які раніцай выехаў у Шклоў, каб высьветліць абставіны справы.

Камэнтуе падзею старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

«Аляксандар Фёдараў – адзін з найбольш вядомых фронтаўцаў у Магілёўскай вобласьці. Ён – старшыня Шклоўскай арганізацыі партыі БНФ й сябра абласной Рады партыі БНФ. Фёдараў шмат гадоў працаваў на пасадзе ў мясцовай ЖКХ. Яго толькі падвышалі й “адорвалі” дадатковымі абавязкамі, пакуль ён не заняўся палітыкай. А калі стаў актыўным фронтаўцам (не прапусьціў ніводнай кампаніі), то чуў толькі пагрозы. Як ад непасрэднага кіраўніцтва і гарадзкога, так і ад пракуратуры – за сваю палітычную дзейнасьць.

Я абсалютна не сумняваюся, што мы зноў маем справу з чарговым нібыта палітычным крыміналам», – заявіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

• У Шклове затрыманы кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ, 14.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG