Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўных групаў у ВНУ стане больш?


Уладзімер Глод, Менск Артыкул 21 закону “Аб вышэйшай адукацыі”, які ўчора прыняла Палата прадстаўнікоў, павялічвае магчымасьць ствараць у вышэйшых навучальных установах Беларусі беларускамоўныя групы і плыні. Пра гэта сёньня сказаў на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі старшыня профільнай камісіі Палаты Ўладзімер Здановіч, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, чаму ў ВНУ так мала ўжываецца родная мова.

Спадар Здановіч таксама дадаў:

“Калі паглядзець, дык і рускай мовы становіцца меней. Усё больш і больш ужываецца ангельская. Гэта таму, што кампутарная тэхніка працуе на базе ангельскай мовы.

А што тычыцца беларускай мовы, дык з дапамогай гэтага законапраекту, праз артыкул 21, мы зрабілі пэўныя крокі для таго, каб замацаваць яе ўжываньне. Але прымусіць моладзь вывучаць фізыку альбо хімію на беларускай мове мы ня можам. Гэта прывяло б да таго, што стан беларускай мовы стаў бы яшчэ горшы, чым ён ёсьць зараз.

Я разважаў на гэтую тэму і прыйшоў да высновы, што на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя была зробленая вельмі вялікая памылка, калі прымушалі ўсіх пераходзіць на беларускую мову. Магчыма, гэта і адхіліла нашых грамадзян ад яе зацікаўленага вывучэньня і размовы на гэтай цудоўнай мове”.
XS
SM
MD
LG