Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне ўзрасла запазычанасьць за камунальныя паслугі


Радыё Свабода Жыхары рэгіёну вінаватыя камунальным службам амаль 15 мільярдаў рублёў

Паводле зьвестак абласнога ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, толькі сума пратэрмінаванай запазычанасьці (у выпадках, калі не аплачваюцца паслугі за шэсьць і болей месяцаў) дасягнула прыблізна 5 мільярдаў рублёў.

Не выратоўвае сытуацыі і тое, што камунальныя службы пачалі рэгулярна зьвяртацца ў суд з пазовамі пра высяленьне самых “безнадзейных” неплатнікаў. Найбольш праблемнымі камунальнікі лічаць Лунінецкі раён, жыхары якога не заплацілі больш за 800 мільёнаў рублёў, і Кобрыньскі раён, дзе запазачынасьць складае 625 мільёнаў рублёў.
XS
SM
MD
LG