Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску пададзена заяўка на пікеты за вызваленьне Казуліна


Радыё Свабода Бабруйскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне пікетаў за вызваленьне Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў.

Аднапартыйны Аляксандра Казуліна зьбіраюцца цягам пяці дзён ад 4 па 8 ліпеня правесьці пікеты ў двух раёнах Бабруйска – Ленінскім і Цэнтральным. Пікеты прымеркаваныя да гадавіны зьняволеньня лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Заяўнікамі пікетаў выступілі пяцёра актывістаў партыі Юры Грынявіцкі, Таісія Кабанчук, Міхаіл Кавалькоў, Юры Масьлякевіч ды Уладзімер Чабан.
XS
SM
MD
LG