Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША яшчэ на год падоўжыў санкцыі супраць А.Лукашэнкі


Радыё Свабода Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ на адзін год падоўжыў санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Актывы кіраўніка Беларусі ды іншых урадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі, былі замарожаныя летась.

Як паведамляе прэсавая служба Белага Дому, Джордж Буш у чацьвер падпісаў распараджэньне пра тое, што яшчэ на год падаўжаецца “блякаваньне ўласнасьці” гэтых асобаў, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, паведамляе агенцтва Associated Press.

Дзеяньне санкцый падаўжаецца ў сувязі з тым, што дзеяньні і палітыка беларускіх кіраўнікоў “працягваюць свараць неардынарную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы ЗША”. Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні Джорджа Буша, пра якое ён афіцыйна паведаміў лістом у Кангрэс ЗША.

• Каго тычыцца забарона Джорджа Буша на ўезд у ЗША? , 16.05.2006 • ЗША ўвялі санкцыі яшчэ да шасьці беларускіх чыноўнікаў, 06.06.2007 • Які эфэкт будуць мець візавыя санкцыі ЗША? , 18.05.2006
XS
SM
MD
LG