Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шклове затрыманы кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ


Радыё Свабода Сёньня ў Шклове затрымалі кіраўніка раённай арганізацыі партыі БНФ Аляксандра Фёдарава.

Спадар Фёдараў паведаміў пра сваё затрыманьне кіраўніку Магілёўскай рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгору Кастусёву.

Рыгор Кастусёў расказаў “Свабодзе”, што ягонага аднапартыйца затрымалі блізу трох гадзінаў дня. У міліцыі яму забаранілі карыстацца тэлефонам і паведамляць, што зь ім. Дазвол на тэлефанаваньне ён атрымаў толькі а палове на дзевятую вечара.

Аляксандар Фёдараў пасьпеў паведаміць, што яму інкрымінуюць прыпіскі, а таксама парушэньня працэдураў выплаты заробкаў. У Шклове ён працуе ў камунальнай гаспадарцы гораду. Кантралюе работу кацельных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG