Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Лічба дня</B>


Радыё Свабода

6.68 – такую ацэнку ступені дэмакратычнасьці дзяржавы вынесла Беларусі за мінулы год праваабарончая арганізацыя Freedom House. Ацэнкі вар’ююцца ад 1 – найвышэйшай ступені дэмакратычнасьці да 7 – найніжэйшай. Беларусь з ацэнкай 6.68 апынулася ў кампаніі такіх постсавецкіх краінаў, як Казахстан, Туркмэністан і Ўзбэкістан.

У параўнаньні зь мінулым годам паказчык дэмакратычнасьці Беларусі ў ацэнцы Freedom House крыху палепшыўся. Як вынікае са справаздачы арганізацыі, гэта завязана з больш станоўчай ацэнкай актыўнасьці недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG