“Безь дзяржаўнай падтрымкі, без ільготаў і падтрымкі донарства мэдаль — проста бляшка. Гэта не ганаровая ўзнагарода, а проста бляшка”.
Жыхар Магілёва Ігар Каваленка пасьля публічнага адмаўленьня ад мэдаля “Ганаровы донар Беларусі”
“20 чэрвеня — папераджальны страйк. Але ж ужо ў Магілёве гарадзкія ўлады мяне папярэджвалі. Сарамацілі нібыта. А я адказваў ім проста: “Калі донары гэты тыдзень будуць адпачываць, то вы, чыноўнікі, будзьце ласкавыя — здайце сваю кроў, выратуйце адно-два жыцьці. Зрабіце гэта, калі вы лічыце сябе гуманнымі людзьмі, а донараў, якія аб’явілі папераджальны страйк, дрэннымі”.
Ігар Каваленка аб плянах донараў па абароне сваіх правоў