Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: стварылі гарадзкую раду дэмаграфічнай бясьпекі


Радыё Свабода Гомельскі гарвыканкам стварыў гарадзкую раду дэмаграфічнай бясьпекі. Ачоліў яе старшыня гарвыканкаму Аляксандар Бяляеў.

Абвешчана, што рада будзе “папярэджваць няшчасныя выпадкі, умацоўваць сем’і, стымуляваць нараджальнасьць, папулярызаваць здаровы лад жыцьця”.

У сярэдзіне 1980-х гадоў Гомель сьвяткаваў нараджэньне ў горадзе 500-тысячнага жыхара. Цяпер у абласным цэнтры жыве каля 492 тысяч чалавек.

Паводе статыстычных зьвестак, летась у горадзе нарадзіліся 4,5 тысячы чалавек, памерлі — 5,2 тысячы. Сярэдняя працягласьць жыцьця на Гомельшчыне складае 70,1 году.
XS
SM
MD
LG