Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: “Ніякіх падставаў для працягу дзейнасьці Сэвэрына няма"


Уладзімер Глод, Менск Сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў выказаў афіцыйны погляд на дзейнасьць спэцдакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Сэвэрына.

“Беларусь зыходзіць з таго, што дзейнасьць Сэвэрына — гэта рудымэнт Камісіі ў правах чалавека, якая сябе скампрамэнтавала ды зьнікла ў нябыт. Таму падставаў для працягу дзейнасьці Сэвэрына няма абсалютна ніякіх”, – заявіў Папоў.

На сэсіі Рады ААН у правах чалавека ў Жэнэве спадар Сэвэрын заявіў, што летась сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася, працягваўся ціск на грамадзянскую супольнасьць і апазыцыю.

Адрыян Сэвэрын заклікаў Раду працягнуць ягоны мандат спэцдакладчыка, што было б добрым знакам падтрымкі й салідарнасьці з усімі абаронцамі дэмакратыі ў Беларусі.

• Адрыян Сэвэрын выступіў з дакладам па сытуацыі ў Беларусі, 16.06.2007 • Ці будзе даклад Сэвэрына па Беларусі апошнім?, 11.06.2007
XS
SM
MD
LG