Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"За нараджэньне дзіцяці трэба не дапамогу даваць, а штраф"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 14 чэрвеня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Ня будзем наіўнымі. Яшчэ не было ў прыродзе выпадку адхіленьня ад улады недэмакратычнага рэжыму дэмакратычным шляхам”.

Зіноўеў: "Жарт Фаменкі “Бляндынка шукае інтым, працу пне прапаноўваць” гэта для Пуціна – сыход з Крамлю не прапаноўваць".

Спадар: “Губэрнатар Царскай расейскай імпэрыі Мураўёў увайшоў у гісторыю як вешальнік змагароў паўстаньня за вольную Беларусь, Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. А кіраўнік беларускай дзяржавы Лукашэнка ўвойдзе ў гісторыю як душыцель, зьнішчальнік усяго беларускага: мовы, літаратуры, культуры, гісторыі, сымбаляў і свабоды. Дзьве родныя душы – вешальнік Мураўёў і душыцель, зьнішчальнік Беларусі Лукашэнка”.

Васіль Цюхай, Беразіно: “Добры дзень. Я лічу, што за нараджэньне дзіцяці трэба не дапамогу даваць, а штраф. Бо людзей і так зашмат на зямлі – 6 мільярдаў. Дзікім жывёлам няма дзе жыць. Як кажуць, жыві сам і дай жыць іншым. Але ж людзі ня ўмеюць жыць. Прыроду забрудзілі дашчэнту, і ім усё мала. Больш нафты, больш сталі на душу насельніцтва. А для чаго? Каб вырабляць танкі, бомбы і выгоды для службовых асобаў? Нараджайце больш дзяцей, любыя нашы жанчыны! Гарматнае мяса патрэбна пры любой уладзе”.

Спадарыня: “У “Экспэртызе” 13.06 адзін спадар сьцьвярджаў, што да палітычнага банкруцтва Лукашэнку далёка. Па-мойму. Ён ужо палітычны труп. Расея, не параіўшыся з Лукашэнка, прызначыла Вешнякова на пасаду сакратара СНД. Гэта і зьявілася прычынай у дачыненьні да нязгоды Лукашэнкі наконт прызначэньня Вешнякова. А для Лукашэнкі зьявілася магчымасьць паказаць сваю ўладу ў такім паміраючым саюзе, як СНД”.

Спадарыня: "Я хачу сказаць, што я не хачу баяцца тутэйшых бюракратаў, якія дапамагаюць Расеі. Не хачу баяцца і не хачу падпарадкоўвацца. Я іду супраць рэжыму бальшавізму. Страшаць мяне ўнукамі, дзецьмі, што ім будзе дрэнна на працы, але я не баюся. Я хачу іх выгнаць адгэтуль і быць разам з дэмакратамі, разумнымі людзьмі, дапамагаць ім, і буду званіць. Няхай мяне не пужаюць. Мы хочам свабоды. У нас краіна свабодная, дэмакратычная. У нас Эўропа, не Беларусь. І няхай зьменяць нам пашпарты, якія далі несправядлівыя".
XS
SM
MD
LG