Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: у сельскіх гаспадарках Быхаўшчыны выявілі прыпіскі


Радыё Свабода Паводле Камітэту дзяржкантролю Магілёўскай вобласьці, траціна сельскіх гаспадарак Быхаўскага раёну, каб стварыць уражаньне посьпехаў у жывёлагадоўлі, робяць прыпіскі.

Прыпіскі выявілі ў сельскагаспадарчых камбінатах “Валадарскі”, “Навабыхаўскі”, “Макранскі”, “Трасна” ды ў калгасе “Расея”.

Паводле вынікаў праверкі, цягам апошніх трох месяцаў адміністрацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў скажалі статыстычныя зьвесткі. У справаздачах колькасьць пагалоўя дойнага статку і ягонай прадуктыўнасьці сьвядома завышалася.

Камітэт дзяржкантролю не называе імёнаў і пасадаў людзей, якія рабілі прыпіскі.

У камітэце канчаткова ня вырашылі, ці прыцягваць да адказнасьці вінаватых у скажэньні статыстыкі, але матэрыялы праверак усё ж перададуць у праваахоўныя органы.

• Чаму ў сельскай гаспадарцы Беларусі не перавяліся прыпіскі?, 13.06.2007 • Магілёў: кіраўнікі заводу “Тэхнапрыбор” займалася прыпіскамі, 31.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG