Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На знак пратэсту супраць адмены льготаў донар вяртае "Ганаровы знак"


Радыё Свабода "Ад імя шасьці тысячаў донараў Магілёва я выкажу пратэст супраць плянаў скасаваньня льготаў. Мы супраць, каб донарства перастала быць дабраахвотнасьцю самаахвярных людзей і стала абавязкам", – заявіў ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка.

Ігар Каваленка кажа, што ён, як і бальшыня донараў, здае кроў не для таго, каб атрымаць ад дзяржавы ільготы. Але вельмі непрыемна, калі не адчуваеш удзячнасці за тое, што робіш.

"Калі нашыя патрабаваньні ня будуць пачутыя і сёньня, то я публічна разьвітаюся са сваёй узнагародай – знакам "Ганаровы донар", – запэўнівае Ігар Каваленка.

Знак Знак "Ганаровы донар Беларусі



Сёньня – Міжнародны Дзень донара. З гэтай нагоды ў Менску ў Інстытуце пераліваньня крыві пройдуць адмысловыя ўрачыстасьці.

У траўні 2005 года на Усясьветнай асамблеі міністры ў ахове здароўя сьвету прынялі заяву пра падтрымку добраахвотнага донарства крыві. Яны прынялі пастанову штогод праводзіць Усясьветны дзень донара крыві 14 чэрвеня.



• Магілёўскія донары заклікалі да ўсебеларускага страйку, 01.06.2007 • Магілёўскія донары заклікалі да ўсебеларускага страйку, 01.06.2007 • Магілёў: донары лічаць адказ дэпутатаў на сваю скаргу адпіскай, 06.06.2007 • Магілёўскія донары ствараюць арганізацыю, 08.06.2007
XS
SM
MD
LG