Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: Сяргея Гіркіна зьбілі згодна з законам “Аб міліцыі”


Радыё Свабода Пракуратура Ленінскага раёну Магілёва адмовілася заводзіць крымінальную справу на міліцыянтаў, якія 22 траўня падчас акцыі супраць скасаваньня льготаў зьбілі грамадзкага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. У пракуратуры пастанавілі, што дзеяньні міліцыянтаў правамоцныя.

Аднак Ленінская ўправа ўнутраных справаў Магілёва прызнала, што некаторыя факты са скаргі актывіста праўдзівыя. Але ўправа адмовілася караць вінаватых, паведаміўшы Сяргею Гіркіну, што міліцыянты дзейнічалі згодна з законам “Аб міліцыі”.

22 траўня Сяргей Гіркін распаўсюджваў праваабарончы бюлетэнь “Права на волю”. Неспадзявана да яго падбеглі міліцыянты й груба заштурхнулі ў міліцэйскі аўтобус.

У пастарунку актывісту паведамілі, што яго затрымалі для высьвятленьня асобы. Пасьля вызваленьня Сяргей Гіркін зьняў пабоі, што атрымаў ад міліцыянтаў.

• Магілёў: затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць адмены ільготаў на волі , 22.05.2007
XS
SM
MD
LG