Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-літоўскай мяжы будзе 12 пунктаў спрошчанага пераходу


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зацьвердзіла адпаведную дамову паміж урадамі Беларусі і Літвы. Бакі пагадзіліся мадэрнізаваць старыя пункты пераходу мяжы і пабудаваць некалькі новых.

"Такім чынам будзе прасьцей перасякаць мяжу для сустрэчаў сваякоў, выкананьня рэлігійных абрадаў, для ўдзелу ў культурных і спартовых мерапрыемствах", – заявіў выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі Вадзім Зайцаў.
• Якое сьвята будуць адзначаць беларускія памежнікі праз год?, 28.05.2007 • Ці будуць зачыненыя крамы д’юці-фры?, 11.04.2007 • У Беларусі зьбіраюцца ліквідаваць крамы duty free?, 27.10.2005
XS
SM
MD
LG