Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Грушавы – Госьць на Свабодзе


Радыё Свабода У чацьвер, 14 чэрвеня, ад 10.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 размаўляў Генадзь Грушавы.

Генадзь Грушавы нарадзіўся ў 1950 годзе ў Менску. Скончыў філязофскі факультэт БДУ, прафэсар філязофіі. Адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьняў. Ад 1989 году заснавальнік і нязьменны старшыня праўленьня Беларускай дабрачыннай грамадзкай арганізацыі “Дзецям Чарнобыля”. За час сваёй дзейнасьці яна аказала дапамогу больш як двум мільёнам жыхароў Беларусі, каля 200 тысячаў дзяцей былі накіраваныя на рэабілітацыю і аздараўленьне ў многія краіны сьвету .

– Самая хвалюючая тэма сёньня ў Беларусі, – разважае Генадзь Грушавы, – гэта адмова ўладаў ад сацыяльнай падтрымкі грамадзянаў. Не хапае, кажуць, грошай... А як ставіцца дзяржава да дабрачыннай сацыяльнай дапамогі, якая не патрабуе бюджэтных сродкаў? Напрыклад, да дзіцячага аздараўленьня за мяжой.

Паводле спадара Грушавога, цяпер ідзе разбурэньне ўсяго таго, што напрацавалі гуманітарныя грамадзкія арганізацыі цягам апошніх васямнаццаці гадоў.

Пытаньні Генадзю Грушавому можна было задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Грушавым.

Аўдыёзапіс адказаў Генадзя Грушаавога слухайце ў эфіры ў пятніцу, 15 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG