Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 13 чэрвеня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу зьвесткі пра тое, што менскія гарадзкія ўлады рыхтуюць рашэньне, якое ўпарадкуе ўсталяваньне кандыцыянэраў і спадарожнікавых антэнаў на фасадах будынкаў. На думку чыноўнікаў, талеркі і кандыцыянэры шкодзяць эстэтыцы гораду. Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў.

“Хутка ўжо людзі будуць замінаць эстэтыцы гораду!”

“Увогуле, у Эўропе талеркі й кандыцыянэры вешаць у вялікіх гарадох абы-дзе не дазваляюць. Асабліва калі будынак мае статус “помнік архітэктуры”. Але калі ты ставіш тую ж талерку на бальконе, каб яна не выступала за ягоныя межы, то ніхто да цябе не дачэпіцца”.

"Здаецца, рашэньне Менгарвыканкаму, а ў Магілёве ўжо забараняюць. У мяне прыяцель сабе талерку набыў і ў ЖЭС пайшоў па ключы ад гарышча, хацеў на даху яе ўсталяваць. Дык ён зь імі з усімі пералаяўся, бо ключ яму гэтак і ня выдалі. А нейкая калгасная цётка, нібыта юрыстам там працуе, сказала, што сёлета выйшаў указ, які забараняе ўстаноўку антэнаў на дахах. Давялося да суседа на гаўбец прыкручваць. Во краіна!”

Яшчэ адна актуальная тэма, якую абмяркоўваюць на форумах TUT.by – Меркаваньні:

“За квітнеючую Беларусь! Даеш найдаражэйшы транспарт! Дагонім і перагонім!”

“Але... чырвоныя трывожныя лямпачкі на дэтэктары сапраўднасьці стабільнасьці запальваюцца ўсё часьцей”.

“На 20 адсоткаў падаражэньне. Нішто сабе... Як патлумачыць такую стабільнасьць. Калі б такое падаражэньне здарылася ў любой цывілізаванай эўрапейскай краіне, зьмялі б той урад, што так кіруе”.

“Навіны ў стылі Беларускага тэлебачаньня. Памараньчавыя давялі краіну да таго, што ў людзей няма грошай на праезд і яны езьдзяць задарма. Іншая рэч Беларусь, дзе пад пільным кіраўніцтвам Мао ДзэБацькі людзі здольныя плаціць па 600 рублёў і болей за праезд. Але будзем імкнуцца да большага й давядзем цэны да 1000 рублёў”.

У суполцы Жывога журналу гутараць пра стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, які адбыўся сёньня ў Бабруйску. Нагодай для мітынгу стала адсутнасьць сэртыфікатаў, з-за чаго ў гандляроў канфіскавалі тавар. Чальцы суполкі камэнтуюць:

«Ну хоць дзе застрайкавалі... ну хоць нейкае падабенства супраціву й адстойваньня сваіх правоў...»

“Самі вінаватыя, атрымліваць сэртыфікаты трэба адразу, а не калі прышчэмяць хвост”.

“Калі такі разумны, пастой ноч у чарзе, потым за дзень не пасьпееш атрымаць, а зранку наступнага дня цябе правераць!”

піша ў сваім дзёньніку: “Прызналася мне тут неяк сяброўка, што ня ўсе пэрлы маіх студэнтаў выклікаюць у яе сьмех. Маўляў, спэцыфічны літаратуразнаўчы гумар, для сваіх, як, напрыклад, у мэдыкаў. Добра, спадарыні мэдычкі, якія часам заглядаюць у мой ЖЖ, а вось такі пэрл, як ён вам з пункту гледжаньня мэдычных ведаў? “Мадам Бовари выпила неизлечимый яд”

дзеліцца з чытачамі свайго Жывога журналу падборкай іншых пэрлаў: “Не, гэта не паэты... гэта тыя, хто прыдумляе назвы для віна-гарэлачных вырабаў талочынскага паходжаньня. Асартымент у талочынскага заводу насамрэч багаты: больш за 20 розных найменьняў. А назвы... "Рубіновые зорі", "Осенній букет", "Мазурка", "На брудэршафт", "Ностальжі", "Утро Прідвінья" ды інш. Аўтарам вершы б пісаць, а не выдумляць паэтычныя назвы для бырла...»

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24
XS
SM
MD
LG