Лінкі ўнівэрсальнага доступу

450 даляраў. Ці дастатковы стымул для падвышэньня нараджальнасьці?


Ігар Карней, Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога за нараджэньне першага дзіця дзяржава будзе выплачваць 924 тысячаў рублёў, а за наступных – па 1 мільёну 125 тысячаў. Да гэтага за нараджэньне дзіцяці маці атрымлівала 358 тысячаў рублёў. Колькі каштуе на месяц утрыманьне дзіцяці? На колькі хопіць 900 тысячаў?

Ва Ўказе, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам, гаворыцца, што падвышэньне памеру дапамогі жанчынам – гэта адна з формаў дзяржаўнай падтрымкі ў 2007 годзе, які абвешчаны ў Беларусі годам сям’і.

Дзяржава дасьць толькі на пампэрсы?

Маладая маці Анжэла Дрозд зь Менску кажа, што 900 тысячаў рублёў хопіць на некалькі месяцаў, і тое выключна на дзіцячае харчаваньне і вопратку. Як удакладняе Анжэла, на адны пампэрсы ідзе болей за сотню даляраў штомесяц:

“Прыкладна 15 даляраў за сярэдні пакунак даводзіцца аддаваць. А плюс яшчэ сумесі, вопратка, розныя вазочкі. На гэта далей выплаты не прадугледжаны. Я, дарэчы, ведаю адну маму, якая зацяжарала з той прычыны, што ёй, маўляў, дадуць 600 баксаў. Сама так і сказала: былі дзьве прычыны гэтаму. Перадусім, 600 даляраў, ну, а па-другое, што – нам усё жыцьцё на іншых глядзець?”

Анжэла Дрозд дадае: звычайныя малочныя сумесі беларускай вытворчасьці “БелЛакт” каштуюць ад паўтара даляра да двух у эквіваленце за 400-грамовы пакунак. Галяндзкія сумесі FRISO аналягічнай фасоўкі – ад 13 да 18 тысяч рублёў. Найбольш папулярны аўстрыйскі HiPP – 11-15 тысяч за 300 грам. У любым выпадку, аднаго пакунка хапае на 2-3 дні. Сьпіс можна працягваць: сокі, пюрэ з мяса, рыбы і гародніны, супы распушчальныя, малочныя дэсэрты, печыва, дзіцячая гарбата і вада.

"Адной рукой даюць, іншай – забіраюць"

Шматдзетная маці Ілона Кандрацьцева заўважае: адной рукой дзяржава падвышае аднаразовыя выплаты, а другой скасоўвае льготы:

“Нібыта змагаемся за нараджальнасьць, але справа ў тым, што нараджаць папросту баяцца. Бо, прыкладам, зьнялі харчаваньне да двух гадоў. Я маю на ўвазе, што для дзетак, якія раней нараджаліся, было бясплатнае харчаваньне, былі льготы, да двух гадоў мама атрымлівала харчаваньне. І гэта была рэальная дапамога. Цяпер гэтага няма. Зь лекамі тое ж самае. Раней лекі да трох гадоў былі бясплатныя, цяпер таго таксама няма. Калі бясплатна штосьці перападае, то хіба асьпірын. Усё, больш нічога пад бясплатна не выдаюць. Але калі не дапамагаць, то выжыць будзе немагчыма”.

“Наша мэта – адрасная дапамога”

Намесьніца старшыні камісіі ў справах адукацыі і культуры Палаты прадстаўнікоў Натальля Аўдзеева, пераконвае, што на зьмены льготам неўзабаве прыйдзе адрасная сацыяльная дапамога. І тады маладыя маці змогуць распараджацца грошамі паводле сваіх патрэбаў:

“Безумоўна, ёсьць абсалютна сьвятыя пазыцыі – падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзетак. То бок, вырашэньне дэмаграфічных праблем у розных аспэктах, ці сацыяльная адрасная падтрымка малазабясьпечанага насельніцтва. Але я павінна сказаць, што з агульнага сумарнага грашовага паказьніка, якое пакуль што накіроўваецца на льготы, якраз да самых малазабясьпечаных па сацыяльнай адраснай падтрымцы паступае 17% з агульнай колькасьці ўсіх сродкаў”.

• Улады не знаходзяць грошай, каб павялічыць выплаты маладым маці, 16.06.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG