Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў без разгляду пратэст магілёўцаў на прысуд Казуліну


Радыё Свабода, Магілёў Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без разгляду зварот пяцідзесяці грамадзянаў, якія патрабавалі адмяніць прысуд старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, былому кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну.

Як паведаміў “Свабодзе” ініцыятар збору подпісаў, лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі Юры Новікаў, сваё рашэньне Вярхоўны суд матываваў, тым што падпісанты не валодаюць правам звароту са скаргай пра перагляд прысуду Аляксандру Казуліну.

“На станоўчае рашэньне суда ніхто не спадзяваўся, – кажа Новікаў. – Зборам подпісаў мы імкнуліся прыцягнуць увагу грамадзкасьці да лёсу палітвязьня і аказаць свайго роду ціск на судзьдзяў, якія меліся разглядаць касацыйную скаргу адвакатаў на прысуд Казуліну.”

З 1 ліпеня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” пачнуць тыднёвыя пікеты за вызваленьне Аляксандра Казуліна.

• Магілёўскія дэмакраты падалі заяўку на пікеты за вызваленьне А.Казуліна , 08.06.2007
XS
SM
MD
LG