Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянцам паведамілі: Віка Мароз не падлягае міжнароднаму ўдачарэньню


Радыё Свабода Як падае са спасылкай на беларускага амбасадара ў Рыме італьянскае выданьне Liguria Notizie, адпаведнае рашэньне прынятае міністэрствам адукацыі Беларусі 5 чэрвеня.

Ліст з рашэньнем накіраваны для азнаямленьня Генуэскаму суду па справах непаўналетніх і сям’і Джуста-Барначын. Тым часам самі сужэнцы з Кагалета ў размове з журналістамі сьведчаць, што не атрымлівалі аніякага рашэньня.

Джуста-Барначын, паводле сьведчаньняў італьянскага друку, да апошняга часу разьлічвалі на тое, што дзяўчынка ўсё ж трапіць да іх у сям’ю.

11-гадовая сірата Віка Мароз цяпер выхоўваецца ў сям’і жодзінцаў Алены і Сяргея Васілеўскіх. Паводле беларускіх органаў апекі, за дзяўчынкай захоўваецца статус сіраты і яе ўладкаваньне ў сям’ю не зьяўляецца ўдачарэньнем. Да мінулага лета Віка Мароз была выхаванкай Вялейскага інтэрнату і на працягу некалькіх гадоў гасьціла на вакацыях у мястэчку Кагалета ў сям’і Алесандра Джуста і Марыі-К’яры Барначын. Летась сямейная пара не захацела, каб дзяўчынка вярталася назад у інтэрнат. Сужэнцы сьцьвярджалі, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту ў сябе на радзіме і на працягу 20 дзён хавалі Віку Мароз ў Альпах.
XS
SM
MD
LG