Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жабінка: Прадпрымальнікаў робяць спонсарамі абласных “Дажынак”


Радыё Свабода, Берасьце Паводле рашэньня Берасьцейскага аблвыканкаму, сёлета абласныя “Дажынкі” пройдуць у райцэнтры Жабінка і мясцовыя ўлады шукаюць цяпер 30 мільярдаў рублёў, каб упарадкаваць горад да гэтай падзеі.

У пошуках сродкаў райвыканкам разаслаў усім індывідуальным прадпрымальнікам Жабінкаўскага раёну адмысловыя дамовы наконт прадстаўленьня зь іх боку бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Прадпрымальнікаў зьдзівіў той факт, што ў самой дамове нічога не гаворыцца пра “Дажынкі”: мэта дапамогі выкладзена ў дакумэнце такім чынам, што сабраныя грошы трэба перавесьці на рахунак мясцовай “вэртыкалі”, каб тая выкарыстала іх “для набыцьця тратуарнай пліткі на добраўпарадкаваньне гораду”. Аднак у вусных размовах супрацоўнікі райвыканкаму цьвердзяць, што сабраныя сродкі патрэбныя менавіта для правядзеньня “Дажынак”.

Паводле дамовы, кожны індывідуальны прадпрымальнік мусіць пералічыць ад аднаго да двух мільёнаў рублёў (у залежнасьці ад таго, якой групай тавараў ён гандлюе). На пытаньне прадпрымальнікаў, што будзе, калі яны адмовяцца быць спонсарамі “Дажынак”, адзін з прадстаўнікоў райвыканкаму адказаў, што тады і стаўленьне ўладаў да гандляроў зьменіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG