Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: менскага актывіста судзяць трэці раз за апошні тыдзень


Радыё Свабода У суд Кастрычніцкага раёну актывіст Зьміцер Лісіенка трапіў за графіці “Свабоду Шчукіну!”. Міліцыянты склалі на яго пратакол за дробнае хуліганства. Паводле 17-га артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу актывісту пагражае штраф альбо арышт.

Падчас суду Зьміцер Лісіенка сваёй віны не прызнаў. Ён цьвердзіць, што быў затрыманы беспадстаўна.

Судзьдзя Ірына Смалякова вырашыла выклікаць сьведак-міліцыянтаў, якія затрымлівалі хлопца. Судзьдзя перанесла разгляд справы на 19 чэрвеня.

Віцебск, 13.06.2007. Зьміцер Лісіенка каля Першамайскага райсуду

Зьмітра Лісіенку затрымалі ўначы 9 чэрвеня каля абласной управы Міністэрства ўнутраных справаў, на будынку якой зьявіўся надпіс “Свабоду Шчукіну!”.

Хлопец распавёў, што прыехаў у Віцебск 6 чэрвеня, каб падтрымаць Валер’я Шчукіна падчас ягонага судовага працэсу. Аднак да зьяўленьня графіці, кажа, дачыненьня ня мае.

На менскага моладзевага актывіста ў Віцебску за апошні тыдзень завялі тры адміністрацыйныя справы. Паводле двух суды ўжо адбыліся.

Зьміцер Лісіенка атрымаў 620 тысяч штрафу за непадпарадкаваньне міліцыі падчас разгону пікету каля Першамайскага райсуду, дзе судзілі Валер’я Шчукіна. Там ён заступіўся за дзяўчат, якіх міліцыянты зьбівалі й гвалтам цягнулі ў машыну.

Таксама Лісіенка адбыў трое сутак арышту за графіці “Свабоду Казуліну!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG