Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канфэрэнцыі ў Вільні – канкрэтная распрацоўка акцыяў апазыцыі


Тацяна Поклад, Вільня Двухдзённая канфэрэнцыя “Рэалізацыя стратэгіі аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якая была прынятая на Кангрэсе дэмсілаў” пачалася сёньня ў Вільні.

Больш за 100 удзельнікаў форуму распрацоўваюць праграму канкрэтных дзеяньняў паводле прынятай на апошнім кангрэсе стратэгіі. “Пачатак канфэрэнцыі можна ахарактарызаваць адным словам – ажыятаж, што сьведчыць пра сапраўдную цікавасьць да мэханізму рэалізацыі стратэгіі”, – адзначыў А.Лябедзька.

Пасьля выступаў па сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Беларусі на пленарным паседжаньні удзельнікі распачалі працу ў трох рабочых групах – практычнае плянаваньне акцыяў, кампаніяў і вызначэньне сымбаляў і іміджу, зь якімі аб''яднаныя дэмсілы выйдуць да беларускага грамадзтва. Гэта і ёсьць асноўная праца, адзначае сустаршыня Палітрады Вінцук Вячорка:

“Для мяне важна, што ва ўсю нашую бліжэйшую дзейнасьць умантаваныя вулічныя акцыі. Гэта і акцыя 27 ліпеня, якая запачаткуе новую сэрыю вулічных падзеяў, і сацыяльная акцыя верасьня, і эўрапейскі марш „За свабоду!“ напрыканцы кастрычніка. Мы абавязаныя падтрымліваць тых грамадзянаў Беларусі, якія гатовыя абараняць свае каштоўнасьці, незалежніцкі эўрапейскі выбар, але таксама і навучыцца гаварыць зь людзьмі мовай іхных штодзённых праблемаў. А праблемаў гэтых будзе чым далей, тым болей, таму што, на жаль, сацыяльна-эканамічны крызіс непазьбежны“.

“Самае галоўнае – выйсьці на эфэктыўныя накірункі рэалізацыі стратэгіі з усяго вялікага масіву ідэяў і прапановаў”, – кажа Анатоль Лябедзька. – Не на ўсё мы зараз можам адказаць дакладна. Калі мы гаворым пра выбарчую кампанію, напрыклад, мы ня можам дакладна на 100 адсоткаў сказаць, што будзе ў Беларусі. Разам з тым, зразумела, што будуць прапрацаваныя такія кампаніі, як інфармацыйная, інфармацыйна-мабілізацыйная, у зьвязку з падрыхтоўкай таго ж сацыяльнага маршу і эўрапейскага маршу. Гэтыя кампаніі будуць распрацаваныя даволі дэталёва, і гэта будзе адным з канкрэтных вынікаў сёньняшняй канфэрэнцыі”.

• Беларускія апазыцыянэры мелі сустрэчы ў літоўскім сойме , 13.06.2007 • Сустаршыні Палітрады сустрэнуцца зь літоўскімі дэпутатамі, 12.06.2007 • Чаму апазыцыя зноў зьбіраецца за межамі Беларусі?, 12.06.2007 • У Сойме Літвы створана група “Для сувязяў зь Беларусьсю”, 3.04.2007
XS
SM
MD
LG