Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусам цяжка выехаць за мяжу?


Міхал Карневіч, Горадня Хто вінаваты ў тым, што людзі днямі стаяць у чэргах па візы? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў каля консульстваў Літвы й Польшчы ў Горадні.

Хлопец: “Хто ў гэтым вінаваты? Надта шмат людзей езьдзіць у Польшчу, каб зарабіць нейкія грошы на жыцьцё. Вінаватыя нашы ўлады, паколькі ў Беларусі ніяк нельга зарабіць на жыцьцё. Адзінае выйсьце — езьдзіць у Польшчу, бо там заробіш больш грошай, чым тут на любой працы”.

Хлопец: “Вось папросту ня хочуць выпускаць нас зь Беларусі, і ўсё...”

Спадар: “Ня ведаю. Напэўна, самі людзі, іх мэнталітэт. Паглядзіце, які тут натоўп стаіць, а каб зрабілі нейкую чаргу — у два разы хутчэй візы атрымалі б”.

Спадар: “Адкуль мы ведаем? Нічога сказаць ня можам, паколькі нічога ня ведаем”.

Дзяўчына: “Я лічу, што гэта ўсё недапрацоўкі нашага ўраду й прэзыдэнта, паколькі яны ня могуць урэгуляваць праблему”.

Хлопец: “Я ня ведаю, хто вінаваты. Самі ўсё гэта стварылі й самім гэта пажынаць...”

Спадарыня: “Консульствы ня здольныя арганізаваць нармальнай працы, каб не было чэргаў. Магчыма, яны спэцыяльна прытрымліваюць выдачу візаў — гэта ж палітыка”.

Дзяўчына: “Ня ведаю, у чым тут прычыны, але дакладна разумею, што гэта павінна адбывацца значна прасьцей”.

Спадарыня: “Я лічу, каб у нас быў добры заробак, то ніхто б тут не стаяў і ня ехалі б у тую Польшчу”.

Спадар: “Яны ўваходзяць у Эўразьвяз, нашы імкнуцца, каб абмежаваць увоз тавараў. Я памятаю час, калі ўсё што заўгодна купляў у магазіне й мог везьці ў адзін і другі бок. Цяпер жа можна то пяць, то два з паловай кіляграмы правозіць — на вагі, забіраюць... І гэта робіцца з абодвух бакоў. Ня ведаю, бо раней было лепш, жывем жа па-суседзку й нядрэнна ж было”.

Спадар: “Ня ведаю, хто вінаваты. Здаецца, дрэнная арганізацыя пазаведамасных службаў: тут стаяць міліцыянты, ахоўваюць, магчыма, яны вінаватыя”.

Спадар: “Прычына ў тым, што мы да гэтага часу не ўвайшлі ў Эўразьвяз, як гэта зрабілі нашы суседзі”.

Спадар: “Улада вінаватая. Ня маюць яны ніякай пашаны да свайго народу. Некалі Польшча як магла выпраўляла сваіх людзей па ўсім сьвеце на заробкі, а людзі тым часам прывозілі адтуль грошы. Таму цяпер іх краіна такая моцная. А тут, паглядзіце — не пускаюць, трымаюць, як за кратамі. Таму і гора наша людзкое ад гэтага. Вось і ўсё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG