Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: мясцовая ўлада саступае прадпрымальнікам


Вячаслаў Кулік, Менск Да 15 чэрвеня ў Бабруйску спыненыя масавыя праверкі дзейнасьці прадпрымальнікаў. На пятніцу прызначаны сумесны сход прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу і кіраўнікоў гарвыканкаму, падатковай інспэкцыі, санэпідэмстанцыі й аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.

“Гэта – галоўныя вынікі стыхійнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў”, – заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода лідэр рэгіянальнай арганізацыі “Руху за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева.

Сёньня на шэрагу рынкаў у Бабруйску спынілі працу прадпрымальнікі. Гэта адбылося на знак пратэсту дзеяньням супрацоўнікаў санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Яны распачалі канфіскацыю тавараў, якія ня маюць актаў сэртыфікацыі.

У першай палове дня амаль 150 прыватных прадпрымальнікаў выйшлі на плошчу Леніна ў Бабруйску. Мясцовая ўлада вымушана была накіраваць на перамовы свайго прадстаўніка.

• Прадпрымальнікі Бабруйску мітынгуюць, ashorror.livejournal.com, 13.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG