Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка супраць Аляксандра Вешнякова


Радыё Свабода Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў ультыматыўнай форме выказаўся супраць зацьвярджэньня Аляксандра Вешнякова на пасаду выканаўчага сакратара СНД.

Пра гэта стала вядома расейскай газэце “Коммерсанть”.

Галоўнай інтрыгай нефармальнага саміту СНД, які праходзіў у мінулую нядзелю ў Пецярбургу, стала зацьвярджэньне экс-старшыні расейскага Цэнтарвыбаркаму Аляксандра Вешнякова на пасаду кіраўніка выканкаму СНД.

Перад пачаткам сустрэчы кіраўнік Беларусі заявіў прэзыдэнтам Расеі і Казахастану, які старшынюе ў СНД, што ён катэгарычна супраць кандыдатуры былога кіраўніка ЦВК Расеі на пасаду выканаўчага сакратара СНД.

Гэтую пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі расейскае выданьне назвала “радыкальнай”.

У выніку пытаньне было зьнята з парадку дня саміту, бо зацьвярджэньне новай кандыдатуры зьяўляецца вынікам кансэнсусу ўсіх лідэраў СНД.

Паводле расейскіх аналітыкаў, Аляксандар Лукашэнка дзейнічаў у змове зь дзейным выканаўчым сакратаром СНД Уладзімерам Рушайлам, якога задавальняе гэтая пасада.

Аляксандра Лукашэнку надзвычайна раздражнялі рэгулярныя публічныя заўвагі старшыні ЦВК Расеі Аляксандра Вешнякова пра недэмакратычнасьць і непразрыстасьць беларускіх выбараў.

Нагадаем, што Ўладзімер Рушайла заявіў, што мінулыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі "свабоднымі, адкрытымі і траснпарэнтнымі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG