Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Рады БНР удзельнічалі ў адкрыцьці помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне


Радыё Свабода У аўторак у сталіцы ЗША ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік ахвярам камунізму.

Помнік узьведзены дзякуючы намаганьням адмысловага Фонду (Victims of Communism Memorial Foundation), ганаровым старшынём якога ёсьць былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Унёсак у Фонд зрабілі і амэрыканскія беларусы.

На цырымоніі адкрыцьця выступіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які сказаў, што “мы ня можам дазволіць зьверствам Леніна, Сталіна, Мао і Кастра згубіцца на старонках гісорыі”. Буш дадаў, што камунізм каштаваў чалавецтву 100 мільёнаў жыцьцяў.

У адкрыцьці помніка ўзялі ўдзел прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку Старшыня Рады Івонка Сурвіла.

Падрабязнасьці у эфіры і на сайце – пазьней.

Вашынгтон, 12.06.2007. Адкрыцьцё мэмарыялу памяці ахвяраў камунізму
XS
SM
MD
LG