Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пачынаецца канфэрэнцыя беларускай апазыцыі


Уладзімер Глод, Менск Канфэрэнцыя беларускай апазыцыі мае назву: “Рэалізацыя стратэгіі аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якая была прынятая на Кангрэсе дэмсілаў”. Цягам двух дзён 75 удзельнікаў нарады хочуць на аснове гэтай стратэгіі выпрацаваць праграму канкрэтных дзеяньняў.

Сяргей Калякін, адзін з чатырох сустаршыняў Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, тлумачыць:

“Мы паспрабуем перавесьці рашэньні Кангрэсу на мову практычных дзеяньняў. Гэта будзе праграма, плян, якія мы разам з рэгіянальнымі нашымі кааліцыямі ўзгоднім і будзем выконваць сёлета”.

Юры Істомін, які ў новым складзе Палітрады прадстаўляе Гарадзеншчыну, задаволены тым, што цэнтар пачаў актыўней супрацоўнічаць з рэгіёнамі:

“Фактычна ўсе рашэньні, якія цяпер прымаюцца, становяцца агульнымі, бо ім папярэднічаюць абавязковыя кансультацыі з рэгіёнамі. А што тычыцца паездкі ў Вільню, дык я бачу ў гэтым актыўны ўдзел менавіта рэгіянальных структураў. Мы будзем разам складаць плян дзеяньняў, а таксама тых акцыяў, якія павінны рабіць аб’яднаныя дэмсілы, перадусім рэгіёны. У нас ёсьць свае прапановы, ёсьць багата гарадзенскіх праблемаў. Таму, я думаю, наш удзел у гэтай канфэрэнцыі будзе канструктыўным”.

Спадар Істомін падкрэсьлівае: на канфэрэнцыі ён будзе казаць пра тое, што праблемы, якія сёньня тычацца толькі Горадні, заўтра могуць узьнікнуць і ў іншых рэгіёнах:

“Прыкладам, тая барбарская рэканструкцыя гораду, якая цяпер праводзіцца ў Гародні, можа рабіцца і ў іншых гарадах, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасьць. Таму, я думаю, трэба ладзіць агульнанацыянальную акцыю ў абарону помнікаў Беларусі.

Ну і, зразумела, адмена сацыяльных ільготаў – гэта таксама агульнанацыянальная праблема. Таму мы хочам, каб менавіта гэта тэма стала галоўнай на летнія месяцы. Вось чаму мы і будзем выходзіць на канфэрэнцыі са сваімі прапановамі наконт фармату акцыяў і кампаніяў”.

А вось фракцыя “Рэгіёны за Свабоду” ігнаруе канфэрэнцыю. Чаму так адбываецца, нашаму Радыё тлумачыць сябра Палітрады ад гэтай фракцыі Хрыстафор Жэлябаў:

“Мы яшчэ на кангрэсе сказалі, што гэтая стратэгія, якую нам прапанавалі як стратэгію аб’яднаных дэмакратычных сілаў, гэта не стратэгія барацьбы. Гэта – стратэгія чаканьня. Увогуле, я лічу, што гэта стратэгія кансэрвацыі рэжыму. І таму ў гэтай стратэгіі няма галоўнага – няма змаганьня за дэмакратызацыю Беларусі.

І нам няма чаго там рабіць. Ну, што, паехаць у Вільню, пасядзець два дні, адпачыць. Але ў нас тут шмат працы”.

• Чаму апазыцыя зноў зьбіраецца за межамі Беларусі? , 12.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG